Выбух адбыўся прыкладна за 50 мэтраў ад берагу.
Мясцовыя ўлады заклікаюць адпачываць толькі на дазволеных пляжах, правераных на адсутнасьць мінаў і абсталяваных сховішчамі. Такія ёсьць у Адэсе, Чарнаморску і Прыморскім.
На ўсіх пляжах Затокі і Караліна-Бугазу купацца забаронена, але, мяркуючы па кадрах з сацыяльных сетак, шмат каго гэта не спыняе.
У мінулым месяцы міна здэтанавала на іншым некалі папулярным курорце — у Коблеве, аднаго чалавека параніла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бюджэтная Расея, дарагі Кітай. Дзе сёлета адпачываюць беларусы бяз шэнгенскіх візаўСёньня, 10 жніўня, расейскія войскі працягвалі атакаваць Украіну дронамі. На Херсоншчыне ў Станіславе расейскі дрон забіў мужчыну 1988 г.н., а ў Дудчанах пашкодзіў фасад і дах шматкватэрнага дому. У Сумах дрон ударыў па даху абласной адміністрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад удару дронамі ў Саратаве загарэлася прадпрыемства і загінуў чалавек