Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы фанатаў Каржа напярэдадні канцэрту зладзілі шумную вечарыну на вуліцы. Паліцыя затрымала шасьцярых за наркотыкі


9 жніўня Макс Корж сабраў стадыён у Варшаве. Але фанаты пачалі разагравацца яшчэ напярэдадні.
9 жніўня Макс Корж сабраў стадыён у Варшаве. Але фанаты пачалі разагравацца яшчэ напярэдадні.

Увечары 8 жніўня на былых чыгуначных тэрыторыях у варшаўскім раёне Воля адбыўся несанкцыянаваны сход фанатаў беларускага рэпэра Макса Каржа.

Каля 18-й гадзіны сышліся некалькі тысячаў чалавек, піша miejskireporter.pl.

Мясцовыя жыхары скардзіліся на моцны шум, заторы і блякаваньне вуліц, фаервэркі і пэтарды, сьмецьце і парушэньне грамадзкага парадку. Паводле іх, удзельнікі сходу спраўлялі натуральныя патрэбы ў грамадзкіх месцах.

На месца прыехалі дзясяткі нарадаў паліцыі.

Яны склалі 25 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях і затрымалі 6 чалавек за захоўваньне наркотыкаў.

Паліцыя спыніла імпрэзу а 22-й гадзіне. Па фанатах засталося шмат сьмецьця і бутэлек.

Супраць арганізатара завядуць справу аб парушэньні грамадзкага парадку. Зь яго ж спагоняць кошт прыбіраньня тэрыторыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG