Пра збор супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў «генэтычнага матэрыялу (сьліны)» сваякоў палітэмігрантаў паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY. TEAM.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за «апошнія два тыдні» ў Магілёўскай вобласьці зафіксавана некалькі такіх выпадкаў. Гаворка пра сваякоў «актывістаў і былых палітвязьняў, якія зьехалі з краіны».
«Прычынай называюць фармаваньне базы даных ДНК, каб у выпадку неабходнасьці людзей за мяжой „можна было апазнаць“. Аднак сапраўдныя матывы супрацоўнікаў РАУС і РУУС ня ясныя», — гаворыцца ў паведамленьні.
«Каманда MAYDAY атрымала пацьверджаньне, што такая практыка існуе ў розных гарадах Беларусі», — адзначаюць праваабаронцы.
Беларускія ўлады рэгулярна пагражаюць палітэмігрантам перасьледам, а таксама рэпрэсіямі ў дачыненьні да сваякоў.
Форум