Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарот Ozon у Беларусі за год вырас больш чым утрая


Расейская кампанія Ozon паведаміла пра значны рост прыбытку ў Беларусі ў другім квартале 2025 году.

Абарот маркетплэйсу вырас амаль у 3,5 разу ў параўнаньні зь леташнім годам, піша myfin.by.

Пастаянных пакупнікоў Ozon у Беларусі пабольшала ўдвая.

Людзі сталі часьцей карыстацца плятформай: у сярэднім кожны кліент робіць больш за 30 замоваў у год — гэта на 6 замоваў больш, чым раней.

У выніку агульная колькасьць замоваў у Беларусі за год вырасла ў 4 разы.

У кампаніі ўжо ёсьць свой склад у Менску і сартавальны цэнтар у Воршы. Таксама Ozon актыўна пашырае сетку пунктаў выдачы па ўсёй краіне.

Ozon быў заснаваны ў 1998 годзе ў Расеі як інтэрнэт-кнігарня. Стаўшы адным з найбольшых маркетплэйсаў, на беларускі рынак ён афіцыйна прыйшоў у 2021 годзе.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG